У лютым 2014 года былі забітыя больш за сотню дэманстрантаў, якія патрабавалі празаходняга курсу Украіны. Ужо другі год памятныя ўрачыстасці праходзяць у цені поўнамаштабнай вайны, якую Расія вядзе супраць Украіны.
Дзесяць гадоў таму, напярэдадні крывавых падзей на Майдане ў Незалежнасці ў цэнтры Кіева ўдзельнікі пратэсту ў інтэрв'ю Польскаму радыё казалі, што іх галоўным патрабаваннем з'яўляецца адстаўка Віктара Януковіча. Яны патрабавалі ад яго сысці з пасады прэзідэнта ў сувязі з абвінавачваннямі ў злачынствах і парушэннях канстытуцыі.
Пасля няўдалага разгону пратэстаў у 2014 годзе Віктар Януковіч збег у Расію. Крэмль увёў свае войскі ва Украіну і пачаў акупацыю Крыма і часткі Данбаса. У лютым 2022 года ён усёй сваёй ваеннай машынай напаў на Украіну.
У дзясятую гадавіну пацыфікацыі Майдану спадарыня Люба з Кіева ўскладае кветкі да помніка яго ахвярам. 10 гадоў таму яна была на Майдане, гатавала пратэстоўцам і памятае іх. «Яны тады загінулі і цяпер паміраюць. Прайшло 10 гадоў, а вораг той самы», — падкрэсліла яна ў інтэрв'ю Польскаму радыё.
Пасля перамогі Майдана Украіна пачала інтэграцыю з Еўропай. Гэта стала непасрэднай прычынай расійскай агрэсіі супраць гэтай краіны.
ПР/юл